О, сябры! Покуль я не памёр...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
О, сябры! Покуль я не памёр
 На тутбаеўскай форумнай тэме,
 Адбярыце ў мяне манітор,
 І мадэм, і клавУ, і сістэмнік.

 Захапіце знянацку ў палон,
 Рукі мне за спіною скруціце –
 Мо і дасць мера гэтая плён
 І з мяне тлум залежнасці выйдзе.

 Мо не будзе спакусы тады
 Марнаваць столькі вольнага часу,
 І пісаць – і туды, і сюды,
 І тачыць вершаваныя лясы,

 І разменьваць астатак жыцця
 На аскепкі турбот віртуальных,
 І шукаць існаванння працяг
 У чыіхсьці радках геніяльных.

 Але не… Пачакайце дзянёк!
 А пасля … адкладзіце на тыдзень…
 Ну яшчэ… ну яшчэ… хоць радок…

 О, І-нэт! Марнатраўца і злыдзень!

16.11.2011