Горад мой- лепшая крэпасць

Соловьёва
Горад,любімы мой Віцебск,-
Ты мне мелодыі дорыш:
Плёскат знаёмы на  Віцьбе,
  Звонкі Шагалаўскі дворык.

Казачным святам запомніцца,
Яркім, прыгожым,як мары,
Белай Успенскаю звонніцай,
Стройным  касцёлам Варвары.               

Горад мой - лепшая крэпасць.
Кожны жыхАр - жывапісец.
Кожны - легенда ці эпас,
Кожны- малюе ці піша.

Хруцкі нас творамі лечыць:
Дыхаюць праўдай карціны.
Пэн, Марк Шагал і Малевіч
Нас запрашаюць гасцінна.

Тут пабываў Селіханаў.
Рэпін праславіў Здраўнёва.
Песні збіраў тут Раманаў.
Лось прысвячала нам словы.

Горад мой ціхі і сонны
Зоркі сагрэе  ўночы.
Горад прыгожы, бяздонны,
Радуе кожнаму вочы.

Граюць на скрыпцы анёлы.
Музыку слухаюць астры.               
Горад, як кветкі, вясёлы
Гэтай хвілінаю шчаснай.