На канiкулы я прыязджаю у вёску...

Лариса Толмачёва
На канiкулы я
Прыязджаю ў вёску,
Дзе ў празрыстай сiнечы
Купаюцца сосны,
А трава, як мурог,
Мякка сцелецца ў ногi,
Каб у далi дарог
Мне не ведаць трывогi.
Я бягу ў далячынь
i смяюся шчаслiва...
Вецер гойдае плынь
i зяленую нiву.
А аблокi  плывуць,
Ды мяне абганяюць.
Я iх клiчу, крычу,
а яны не чакаюць.
Як у мяккай калысцы,
Я ляжу на траве -
Прыхiлiлiся нiзка
Васiлькi к галаве.
Дзесьцi цiха звiнiць
Ручаёк пры дарозе,
Ён бяжыць памiж дрэў
У свой родны калодзеж.
Як раса на свiтаннi,
Вада ў крынiцы -
Крышталёвага ззяння
Хапае напiцца...
Я прыеду яшчэ,
Ты чакай мяне, вёска!
Ты чакай мяне поле,
i  лес, i  рака!
Я прыеду яшчэ
ў васiльковыя вёсны
Бачыць неба тваё,
Слухаць спевы
твайго жаўрука!

        1972год

Фотаздымак аўтара