Desespoir перевод О. Уальда Адчай

Юлия Гойко
 
Не прыпынiць часоў няспынны бег:
I як нарцыс увесну прагне свету,
Так ружа пурпур разлiвае летам,
Увосенi ж – фiялак срэбны смех,
Жаўцее крокус праз iскрысты снег;
I дрэвы ў лiсце апрануцца зноў,
Зямля ўсмiхнецца зеленню палёў
I для касцоў пралесак кiне мех.

Што ёсць жыццё? Бязлiтаснае мора
Ля нашых ног, цi цёмнай ночы ценi,
Што паглыняюць днi, якiм няма вяртання?
Памкненнi, i задумы, i каханне
Мы трацiм i шукаем захаплення
Ў сухiм лушпiннi успамiнаў мёртвых.

2006