Пах

Гонтарева Тамара
Пад акенцам бэз цвіце,
Разляцеўся пах паўсюды.

Ён трывожыць сэрца мне
І ўспамінамі частуе.

Пад акенцам бэз цвіце,
Ён тлумачыць вельмі ціха,

Што ён хутка адцвіце,
Прыляціць такое ліха.

Пад акенцам бэз цвіце,
Дорыць хмельныя хвіліны.

Хмель крадзецца к нам у жыццё,
Каб застацца ў успамінах.


Бэз - сирень.
Фото из интернета.