Гiтара грае блюз...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Гітара грае блюз.
 Сусед да сценкі – вуха.
 Ён мае добры густ –
 Не можа не падслухаць.
 Другую ноч запар –
 Слухач мой гэта знае –
 Канцэрт "Саюз гітар"
 Гляджу я на Тутбае.

 Лунае спеў душы
 Над возерам натхнення.
 Хутчэй святло тушы
 І слухай – плачуць цені.
 Без шчырасці такой
 Было б самотна ў свеце.
 Гук шчасцем і тугой
 Плыве па Інтэрнэце.

 Калі яшчэ і дзе
 Я гэтак ачмурэю?
 Пакуль канцэрт ідзе,
 Прастора палымнее.
 Здаецца, што жыццё –
 Такія вось імгненні:
 Гітара, забыццё,
 З нябёсаў блаславенне…

 Гітара грае блюз –
 Цячэ струмень празрысты.
 О, як жа я люблю
 МузЫку-гітарыста!
 Няма мацней спакус.
 Сусед да сценкі – вуха.
 Калі адменны густ,
 Як гэта не паслухаць?!

28.08.2010

Анлайн-канцэрт "Саюз гітар" http://news.tut.by/culture/176080.html