Бабульчын хор

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Бабульчын хор.

Аднойчы я даволі шпарка
Ішла на працу – напрасткі –
Праз самы цэнтр старога парку –
Эстрада, дзеўкі, дзецюкі.

І раптам  штось кранула вуха
І стала сэрца хваляваць.
Народны спеў.  Прыемна слухаць.
А хто спявае?  Не паняць.

Гляджу – бабулечкі на лаўцы –
Сядзяць, як быццам у кіно!
Ды не глядачкі –  выканаўцы –
Адна з гармонікам ажно.

І ён заходзіцца, лапоча,
Іграе, радасцю звініць…
Мо, слухаць нехта і не хоча,
Ды хор бабулек не спыніць!

А як жа смачна песню рэжуць!
Ажно падскокваю – у такт!
Ад хараства “духоўнай ежы”
Наўкол такая мілата!

І ўсмешка твар ужо змяняе,
І нават хочацца падпець.
А песня ўзлётвае, лунае…
Ну і бабулі!  Трэба ўмець!

Нашто ім бабскія гаворкі?
Забыўшы дома валідол,
Яны спяваюць, нібы зоркі,
І ўсіх запальваюць вакол!

26.05.2010