Арол сядзеу на дрэве...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Арол сядзеў на дрэве. Паглядаў.
І не рабіў, здавалася, нічога.
Тым часам  заяц міма прабягаў
І захацеў сабе жыцця такога.

 – Ц і я магу, прабачце, як і Вы –
Адпачываць гадзінамі без справы?
– Чаму б і не? Змагайся за правы!
Але чым гэта скончыцца, цікава?

Ну й зайчык пад сасной сябе ўпісаў,
Але прыладзіў цельца так няўмела,
Што вушкі хутка згледзела ліса
Падбегла, пасткай цапнула – і з’ела.

Мараль: каб недзе велічна сядзець
І працай прымітыўнай не займацца,
Спачатку трэба высака ўзляцець
І там не разгубіцца і ўтрымацца.

16.08.2010