Адзiны я?

Леонид Чурилов
Са срэбных, месяца, арэляў,
Кульнуўся, звонка, ночы спеў...
Мы на хвіліну пасталелі,
І звон ператварыўся ў рэў.

Галосяць сціснутыя вусны,
Іх крык імкнецца да душы.
Ён непазбежна і бязглузда
Мурашнік болю варушыў.

І ў карагодзе вадкіх роляў,
У жыццё апранута гульня:
Ты, ноч, каханне, смутак, мроі,
А пры канцы... Адзіны я!!!

Запеў: Адзіны я,
Адзіная душа мая,
Жыве сярод
Адлюстраванняў адзінот!!!

Я стаў паліць. і цыгарэта,
Зіхоча вокам ваўкалачым,
Нібыта сочыць, з пэўнай мэтай -
Ахвяру для сябе адзначыць.

Міргае мне вугельчык з цемры,
І плача іскрамі - забойца,
А на бялізне попел шэры,
Нам пагражае смерцю ў койцы.

Дык можа ў полымі адчуем?
У чым наш боль, і дзе хлусня?
Ці мы кахаем? Ці начуем?
Чаму з табой адзіны я?