На востраве Слёз

Сержук Сыс
                Вавану
Забеглі ў “Траецкі” па піва
у вочы сабе паглядзелі –
гарэлкі нуль пяць дадалі
і слоік салёных гуркоў…
А потым бязладна крычалі
аб тым, што чытач неразумны
даводзілі нешта пра вершы
і слёзы гублялі ў ядловец
на свіслацкім востраве Слёз