Мая мова

Света Новожилова
Прыніжаная, забытая,
Для кпінаў нядобрых адкрытая...
Родная мова, трымайся,
Жыві, і спявай, і змагайся!

Сапраўдная і сумленная,
Ты цёплая, светлая, верная.
Цябе не магу вінаваціць,
Што стала нялюбай у хаце.

Моцная, шчырая, добрая,
Ты вольная, непакорная!
З табою я быць не баюся,
З табою ў вершы вярнуся,
Да гукаў тваіх дакрануся
І спевам тваім захаплюся!

               18.01.2012