Божай слязою кацiцца зорка

Ангелина Добровольская
* * *


Божай слязою
кацiцца зорка --
У нечай далонi
знiчкаю стане.


Плачам i спевам
зойдзецца птушка --
Страцiушы сэрца,
песню знайшоушы.


У храме нябёсным
плачуць Анёлы --
Сэрцы людскiя
жаль не кранае.


Падаюць гукi,
поунiцца Чаша --
Доугацярпеннем,
доугачаканнем.


Сеюцца СЛОВЫ
у глебу пустую
I прарастаюць --
цернем
ды КРЫЖАМ...



28-29.01.2001