Ад нуды

Владимир Кабердин
Як бессэнсоўнае пачаць?
Каб проста так, не наумысна?
Ужо ж пачаў. Чаго губляць?
Няхай. Як быццам пазабыўся.

Пішу як быццам ні пра што.
Дзеля сябе, або на здачу.
Мне не здалося, як ішло.
Не прыляцела хутка шчасьце.

Ператасую карты зноў.
Няхай хоць піка выпадае.
Няхай хоць дама з тых краёў,
адкуль няшчасьце прылятае.

Так абыякава, і ўсё.
Так не па дзецку не цікава.
І туз ня трэба ў паліто,
і тры, і сем, і нават лава.

І нават трон, і нават век.
Каб іспарыцца, або знікнуць...
Мне не баліць яшчэ,
як след...
І кошт астатняга не тычыць.