Брат прыехау

Владимир Кабердин
Гляджу, як слуп на манітор,
 Чытаю слушныя заўвагі.
 Даю і сам іх, калі што
 даволі вартае увагі.

А за вакном зіма і снег.
 І не такі ўжо сумны горад.
 Чаго ў кватэры так сядзець?
 Цікавей больш ля манітора.

У ім увесь амаль што свет.
 Пакой астатні надта цёмны.
 Але ж ізноў бялее снег...
 На ім няма слядоў і словаў.

Ідуць у розныя канцы,
 і з тых канцоў сюды ж прыходзяць
 суседзі, госьці іх, маі...
 Ну дастаткова, далеч.
 Хопіць.)))