Выкапень

Владимир Кабердин
На другім канцы пільнуюць,
а на гэтым слоў няма.
Тэлефонныя падмуркі
не аднолькавы ў нуля.

Той вышэй, а гэны нізкі.
Перакосы. Ёсць адхон.
Воду гоніць схон з узвышша
толькі ўніз, дзе крочыў слон.

Пада мной гарачы гейзер.
Столькі лілася вады.
Хто ж нагрэў яго, даў пеннасць?
Гоніць бурбалкі сюды?

Ціск такі, што ў тэлефона
накаляецца труба.
Што ж маўчу? Шкадую словы?
Мала мне таго цяпла?

Каб цябе ўжо разарвала!!!
За усю тваю хлусню!
Гэй ты там, табе шчэ мала?
Ён, відаць, яшчэ ўва льду.