Мара з ма..!

Владимир Кабердин
                Узгадана аўтару песняй А.Макарэвіча "Ничего нет!"

Памылкі ўсё? Што я раблю?
Я спадзяюся, ёсць памылкі.
І выпраўляць іх не хачу.
Яны нагода і падтрымка.

Калі іх памятаць усе,
І пачынаць усё з пачатку;
Дык будзе сумна на лісце,
І не зрабіць ужо нататкі.

А так цудоўна уяўляць -
У лепшым крочыш накірунку;
Адкуль зручней і выпраўляць,
І цяжка так рабіць памылкі.

Памылка гэта першы крок,
«АГУ» замест «магу», таксама.
Мы толькі потым маем зрок,
І пазнаем, і клічам – МАМА

Але ж! Патрэбны крок другі,
А потым трэці і чацьвёрты...
Каб уявіць магчыма йсці.
Магчыма лётаць, поўзаць, крочыць.

Калі ж памылак не знайсці,
І мова ісціну складае;
Няма жадання зноў ісці,
Бо засталося тут жаданне.

Жаданне ісціны, яно
Як рухавік, альбо як крылы;
Пакуль не спаліш, праз усё
Шукае МАРЫ, што ёсць сілы.

Якія мары у мяне?
Не дасягаць, а набліжацца...
Каб зрок застаўся у мяне.
І застаецца спадзявацца...