Да но не чул вушы г мна...

Евгений Пешко
Даўно не чулі вушы гімнаў,
Якія б звалі да свабоды,
Стаміўся слезы ліць, нявінны,
Па за жыццем сваім, нявольным!

Куды ж, вы, зніклі ўсе героі,
Якія звалі нас змагацца,
Свае жыцце каб улагодзіць,
Вы, сталі раптам прадавацца?

І разам з матчынай старонкай,
Вы, прадалі сваю культуру -
Свабоду, веру, скарб народны,
Пусцілі, вы, на свае густы!

Куды вам трэба ўсім - на Захад?
На Поўнач, Поўдзень, на Усход?
Працуе люд наш, неадкладна,
Каб усім насыціць, вам, жывот...

Альбо разумныя занадата,
Ці вы дурныя,як дубы?
Да той пары вы пры ўладзе,
Пакуль не зцерлісь кайданы.

Калі ж народ высвабадзіцца,
Не будзе выбіраць хто свой,
Зноў ад крыві затопіць вуліцы,
Якая стане ўсім дрыгвой!