Кастрычнiцкi раманс

Александр Стасевич
Ты ішла па вуліцы па лужынах па вечары.
Ты ішла, уціснуўшыся ад халоднай восені.
Навокал свет, дажджом кастрычніцкім пасечаны,
Пайманы кімсьці сецівам са шляхаў зносінаў.

Людзей - мільярды, але ты ішла сама.
Ні дома, ні на працы сябраў ты не мела.
Ці не хацела, ці фізічна не магла,
Ці пра пустое размаўляць ты не ўмела.

Ён бачыў сотні, стоячы каля акна,
Такіх жа, як і ты, ваюючых з ваколам.
Сярод тых сотняў, пэўна, ты была адна,
Хто позірк той сустрэў, падняўшы вочы ўгору.

Канешне, гэты момант цуд стварыць не мог.
Тэарэтычна, стан іх жудасны і прыкры.
Дык хай жа вас злы рок ніяк не перамог,
І не змяшаў ён фарбы на сваёй палітры!..