Ад зай...

Владимир Кабердин
...  здрасці!

Зайздрасць гэта – пачуццё?
 Дык чаму яна з'ядае,
 Лезе ў самае нутро,
 І грызе там забівая?
       
Нам пачуцці ўсе даны
 Набываць і плён, і досвед.
 Ці пазналі зайздрасць Вы
 У слупках вось гэтых, госці?

Я ж ад зайздрасьці пішу.
 Мяне меней засталося?
 Можа ў вочы вам хлушу?
 Каб паболей набылося?

Дзе якое пачуццё?
 Як яно нам адаб'ецца?
 Можа гэта не маё?
 Хтосьці ў зайздрасьці злуецца?

Я нічога не знайшоў.
 Але  ёсць! Абавязкова!
 Пачуццё хвалюе кроў!
 Гэта, мабыць, і выснова.

Не хвалююцца тады,
 Калі спяць пачуцці;
 Ля адстоенай вады...
 І калі не хлусяць.