выпала беларускае

Владимир Кабердин
Напэўна выпадак і бог,
 Каб на яго заўжды маліцца.
 Але каб выпала ўсё ж
 Паставіць трэба не забыцца!

 І тут не выпадак суддзя.
 Бо ставіць мусіць на ідэю,
 Якая вылучана з «Я»,
 З якой ідуць усе падзеі!

 Падзеі горшыя, калі
 Заплюшчаны ў сябе больш вочы.
 Усё залежна на зямлі.
 Але ж за гэтым нехта сочыць.

 Навошта вочы? -Каб глядзець!
 А розум, каб рабіць высновы,
 Асэнсаваны погляд мець,
 Каб нараджацца прапановам.

 Дзе прапановы ў мяне?-
 Не пакідаць усё на бога,
 А нешта кідаць і сабе,
 Калі яму мы дапамогай.

 Дакладнасць трэба ва ўсім,
 І адпаведна неадкладнасць.
 Усё заробленае кім-
 Яго прыватная уласнасць.

 Невыпадкова зарабіць,
 Невыпадковасць перамогі-
 Умовамі павінны быць
 На падуладнай нам палове.