Паспрачалiся неяк раз дзецi...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Паспрачаліся неяк раз дзеці:
 Што лічыць найхутчэйшым на свеце?

Таня кажа:
 – Хутчэй за ўсё – словы:
 Ледзь прамовіў – не вернеш, не зловіш.

А Міхась не згаджаецца:
 – Не!
 Параўнай-ка! Святло ўсё ж спрытней:
 Ледзь кранеш выключацель рукой –
 Праз імгненне - святлей над табой.

Але тут падыходзіць Ягорка.
 Уздыхае збянтэжана, горка.
 І, нарэшце, гундосіць над нос:
 – У мяне быў нядаўна панос.
 Не паспеў я ні рота адкрыць,
 Ані нават святла запаліць…

27.11.2010