Насуперак, беларускае

Владимир Кабердин
Калі-небудзь адгукнецца,
 Тое, што не заўважаў,
 Што не мае сёння месца,
 І ніколі не шукаў.

Як ішло, так адбылося.
 Супраціву не было.
 Прапановы не знайшлося
 Супраць лёсу маяго.

У змаганні за каханне
 Трэба шлях свой абіраць.
 Ў ім адным усе жаданні.
 Па за ім – чаго шукаць?

Лёду - розуму хапае
 На зямлі і ў вышыні.
 Шмат чаго магчыма раіць,
 Калі вырашыў ісці.

Але здольна толькі сэрца
 Абіраць і адмаўляць,
 Безумоўна жыць, памерці,
 І працягваць будаваць.

Толькі сэрца праз стагоддзі
 Прымушае зноў і зноў
 Сэрцы новыя даводзіць
 У мясціны, дзе любоў!

Дзе калісьці у ахвяру
 Ўсім нашчадкам на зямлі
 Аддавалася немала-
 Збудаванае ў жыцці;

Што насуперак умовам,
 Праз разбіты ўласны лёс,
 Дасягнула, безумоўна,
 І кранула Вас да сьлёз.