На абсягах вечнасцi

Надежда Петручук Филон
На абсягах вечнасці стаю…
Што мяне наперадзе чакае?
Захаваць загадкавасць сваю,
Чысціню і веру я жадаю.

І пранесці нібы запавет
Праз імклівы бег жыццёвых сцежак…
З захапленнем я гляджу на свет
На абсягах вечнасці бязмежнай.