Дабраславеннi

Надежда Петручук Филон
Дабраславенняў зычу Вам з нябёс.
І як бы ні ішла жыцця дарога,
Якім ні быў бы Ваш складаны лёс,
Дабраславенняў зычу вам ад Бога.

Бывае, сонца свеціць у вачах,
Усмешкай адбіваецца на вуснах,
А часам сэрца апануе жах
І змрочна там становіцца і пуста.

Жыццё – сукупнасць зладжаных гадоў…
У іх – пяшчота, цішыня, трывога,
У іх ёсць  радасць, роспач, і любоў…
Дабраславенняў зычу Вам ад Бога.