Месяц

Кирилл Озимко
Спіць вакол усё, спіць вакол зямля,
Спіць пад снегам лес, вёска спіць мая.
Толькі я не сплю. Бачу ў цішыні –
Месяц зіхаціць ярка ў вышыні.

Свеціць бы ліхтар, над жыццём вісіць,
Сочыць за людзьмі, плача і маўчыць.
Ведае пра ўсё, дорыць людзям сны.
Месяц – старадаўні Гаспадар начны.

Месяцу «Здароў!» ціха прашапчу,
«Дзе ж мая любоў? Да яе хачу!»
«Спіць твая любоў. Там, за тры вярсты.
Усміхаецца. Засынай і ты…».

«Месяц, не згасай. Без цябе адзін
Гэтай ноччу я. Лепш распавядзі
Шчэ мне пра яе». Але ён маўчыць,
Праца у яго – толькі нам свяціць.