Эмануэль

Надежда Петручук Филон
Сярод імён вялікіх у Сусвеце
Ёсць гучнае асноўнае адно,
Вядомае шматлікім, нават дзецям,
І простае і вечнае яно.

Цікавае у імені значэнне:
“ Эмануэль” – заўсёды “з намі Бог”.
Бо з моманту Хрыстова Нараджэння
Надзея ёсць сярод людскіх дарог.