Летнi дождж

Надежда Петручук Филон
Моцны вецер прынёс прахалоду,
Сонца хмарамі запаланіў.
Атрымала зямля асалоду –
Яе кроплямі дождж астудзіў.

Заблішчэлі сады і палеткі –
Летні дождж брудны пыл пазмываў
І ўсміхаюцца радасна кветкі,
Палымнеюць яскрава між траў…