Погляд Бога

Надежда Петручук Филон
Паглядзі, Збавіцель, мне у вочы,
Шчыра і з пяшчотай паглядзі.
Позірк Твой, Усемагутны Ойча,
Для мяне – падтрымкай у жыцці.

Погляд Твой ёсць для мяне надзеяй
На складаных зменлівых шляхах
І мае жыццёвыя падзеі
Ты трымаеш у Сваіх руках.