Там за пагоркам

Нина Прокопович
Слушала мелодию "Там за холмом" в исполнении гр. "Стары Ольса"... слушала, пока не родились слова песенки в такт музыке. Пелось легко и на русском языке и на беларуском.

Там за пагоркам
Хваля пляскоча,
Там за пагоркам
Неман бяжыць, бяжыць, бяжыць,
Вольныя светлыя хвалі нясе.
Неман бяжыць, бяжыць,вольна
Хвалі нясе ён ой па Літве…

Скончыўся гай,
Ў полі дарога,
Ў сонечным небе
Бусел ляціць, ляціць, ляціць
Вецер вяселую песню пяе…
Бусел ляціць, ляціць, Ў небе
Вецер вяселую песню пяе…

Там за пагоркам
Сіняя далеч,
Там за пагоркам
Замак стаіць, стаіць, стаіць...
Там за мурамі яго казка жыве
Замак стаіць, стаіць, светлы
Там за мурамі радасць жыве.

Там за пагоркам
Белае поле,
Там за пагоркам
Дзіўны курган, курган, курган...
Вецер у дуба вяршыні пяе.
Дзіўны курган, курган, сівы,
Вецер вяршыні песню пяе

Там за пагоркам
Старая вёска,
Ў садзе ля хаты
Кветка расце, расце, расце...
Мілых вачэй мяне вабіць блакіт.
Кветка расце, расце, хутка
Мілых вачэй вір панясе

Ой на кані
Вершнік прыгожы,
Конь па пагорку
Шляхам бяжыць, бяжыць, бяжыць...
Вецер у травах сваю песню пяе.
Конік бяжыць, бяжыць, весела
Вецер у травах песню пяе.

Там за пагоркам
Хваля пляскоча,
Там за пагоркам
Рэчка плыве, плыве, плыве
Вольныя светлыя хвалі нясе.
Рэчка плыве, плыве, вольна
Хвалі нясе ой па Літве…

Скончыўся гай,
Ў полі дарога,
Ў небе блакітным
Бусел ляціць, ляціць, ляціць,
Вецер вяселую песню пяе...
Бусел ляціць, ляціць, у небе
Вецер вяселую песню пяе...