Бируце

Нина Прокопович
Плёскат хваль сівых сцюдзеных,
Трапеча чайкай ветразь рыбака.
Стаіць, углядаясь у блакітнае мора,
Ля горада-казкі, Палангі вяселай,
Крутая, старая, у соснах зяленых
Біруціна кална-гара …

***

Сосны у траве губляюць
Свае пацеркі бурштыну,
Тут на беразе дзівосным
Тае след тае дзяўчыны…

Ветрам воласы кудлача,
Пульс адзіны на дваіх.
Князь да сэрца прытуляе
Мару танных сноў сваіх…

Скоча у Тракай дружына
Там за вежамі-мурамі
Кейстут з воямі сваімі
Ад жрацоў жонку схавае…

***

Думка ляціць над палямі, гаямі,
Ў вежу з чырвонае цэглы ўвайшла...
Біруту гукаю, цень веку шукаю,
Дзяўчына з Палангі, як ты тут жыла?...

***

Не уцячы, гэты жах пераможа -
Моцна трымае мужчына у сядле...
Няўмольныя ўсе – Дзіевас не дапаможа...
Зачынены брамы, вяселле гудзе…

Доугая ноч і агідныя рухі…
Птушкай крык болю пад своды узляцеў,
Той пах непрыемны, і брыдкія рукі,
Заплюшчыла вочы – а дзень усе не йдзе...


Сумна уначы – вецерок не ўварвецца,
Душыць сляза. За мурамі абшар.
Жалейцы пастушшай адкроецца сэрца,
У возеры чыстым той твар адаб’ецца
Кім пагарджала калісьці яна...


Сінія вочы. Ён вабіць усмешкай,
Хлопец вяселы з раднога сяла...
Сурова зірнула, свет шчасця хавая,
Як ганарліва тады яна шла!..

***

Расчэсвае грэбнем цудоўныя косы,
Бы лашча, уцяшае служанка твая,
І добрыя словы на серца ільюцца,
Быць вернаю жонкаю раіць яна...

Такой лес жаночы, халопка, ці пані,
А князя лес дом і страну бараніць...
Служанка рунае, бы песню спявае,
Бы гоманам роўным струменчык цурчыць.

Праз шэраг начэй ты шчаслівая маці -
Ўвесь сум праганяе усмешка дзіцяці,
За шэрагам дзен - дабрадейная жонка,
Павінна вясці гаспадарку таропка...

***

У вузкім акенцы прамень адаб’ецца,
День новы настане другога жыцця.
Пакінь сваю смуту, не плач, о Бірута,
Будзь слаўна, княгиня, Кейстута вясна!