Зноу павеяла вясною

Анатоль Кудласевич
     Зноў павеяла вясною…
(Словы Якуба Коласа)
   Em                Am         H7                Em
Зноў павеяла вясною, згаслі ў змрочнасці агні,
    Em                Am   H7                Em
І гаротнай чарадою сумна цягнуцца нам дні.

Зноў абшарпаныя сцены, звяга цяжкіх ланцугоў,
І няма ніякай змены ў гэтым холадзе муроў.

І няхай тут плача доля без надзеі і уцех,
Тым дарожай будзе воля, дзень світання весялей.

Зноў павеяла вясною, згаслі ў змрочнасці агні,
І гаротнай чарадою сумна цягнуцца нам дні.