Последний журавль

Константин Цыбульский
 АПОШНI  ЖУРАВЕЛЬ

Тужлiва плача лес, лiстоты карусель
Дарогi i сцяжынкi замятае.
Апошнi журавель, апошнi журавель
У краi беларускiм памiрае.

ПРЫПЕЎ:
З перабiтым крылом
Не дастаць да аблок.
Мае звычай страляць
Чалавечае зло.
I сяброў не чутно,
За марамi яны.
Ну, а мне памiраць,
Дзе крычаць груганы.

Калючая зiма у подыху вятроў,
I груганы варожа закружылi.
У сэрцы жураўля заледзянела кроў,
Ды узмахнулi ў развiтаннi крылы.

З перабiтым крылом
Не дастаць да аблок.
Мае звычай страляць
Чалавечае зло.
I сяброў не чутно,
За марамi яны.
Ну, а мне памiраць,
Дзе галосяць званы.