Зайздрасць

Лена Кеша
Прымаю на сябе той бруд,
што заўважаю
ў тваёй душы.
Яе спрабую чысціць так,
што  неўміручыя брыльянтаў валуны
запэцкалі сабою наваколле,
разбілі шкло маёй душы балюча чорнай
ад неспыняемых жаданняў чысціні.
Я пачынаю плакаць.

Мой Настаўнік,
ты навучыў мяне трымаць ў руках,
у вачах,
у валасах,
на скуры
прыемны пах жадання адарвацца
ад потнага нямытага натоўпу
суседскіх душ.
Я пачынаю плакаць.

Я пачынаю плакаць, Мой Настаўнік,
бо вымушана зноў лячыць-калечыць
і чысціць –
ад неўміручых брыліянтаў валуноў,
што пэцкаюць сабою наваколле.
Я пачынаю плакаць, Мой Настаўнік.
Я пачынаю плакаць.
Зайздрасць…
Зайздрасць…