Антракт

Лена Кеша
«Земля – это огромный театр, в котором одна и та же трагедия играется под различными названиями».
             Вольтер


зямля – тэатр, палітыкі – грымёры,
чаму ж на сцэне надта шмат паморы?
і ад чаго камедыяй для дамы
становяцца сяброўкі лепшай драма?
антракт ператвараецца жэрнік,
багам рэкламы прысягае вернік.
і чуецца без цэтлікі сумнення:
«мы лидеры эпохи потребления».
а нехта там смяецца па-над раем,
якія назвы п’есам выбіраем.