Н. Н

Лена Кеша
скажы мне колькі шчырых слоў
пра белы замак з нашых сноў.
як цёпла ў ім і як да месца
той факт, што ты мая нявеста.
каб захаваць таску-любоў
скажы мне колькі шчырых слоў…

бягі, не думай пра мяне
я буду вечна ў зіме
на санках бешана з гары
ляцець – дзіцё не да пары.
люстэрка боль твой не кране.
бягі, не думай пра мяне.

табе, адзінай і маёй
я прысвячаю голас свой,
які  нябачныя багі
пінаюць ў вечныя снягі.
і не спрачацца ж з сатаной
табе, адзінай і маёй.

 
скажы мне сколькі шчырых слоў
пра белы замак з нашых сноў,
трымаючы тваю руку,
прысніцца ж сцюжа дзіваку!
не раздзяліць без губ галоў,
дык можа лепей нам без слоў?