***

Лена Кеша
 у дзень, калі мяне не стане
не зменіцца
палітычная сітуацыя ў свеце.
гадзіннік
не вызваліць змораную зязюлю.
злучаныя штаты
не пашкадуе чарговы тарнада.
нават
Леніна не вынесуць з Маўзалея.

і толькі
над тваімі вуснамі
працягнецца новая маршчынка
даўжынёю ў маё жыццё,
якое
скончылась на далоні