***

Лена Кеша
Глянь, на руках маіх крохкіх
Чырвоныя бранзалеты.
Я выхавана эпохай
Сэрцаў у броніжалетах.

Ты выплаўляў мне кулі
З серабра і са сталі.
Разам мы лукі гнулі,
Потым разам стралялі.

Цяпер, калі на падлогу
Сталетнім віном выцякаю
Табе я павінна, як Богу,
Пакінуць, што дома чакае.

З’явісь з усмешкай няшчаснай,
Парвісь на кавалкі гною.
Ты прайграеш дачасна.
Шкада, што і я з табою.
- Румпельшцільсхен!
- ...