Думкi у ступе. Вiктар Шнiп

Анатоль Кудласевич
   
"На аўтобусным прыпынку
Топчуцца на месцы думкі.
Думка ў акулярах хоча
Паляжаць, папіць гарбаты.
Думка з вабнаю касою
На гадзіннік паглядай -
Дыскі абяцаў знаёмы.
Думка з бурачковым носам
Не спяшаецца паехаць -
Шчэ піўбары не працюуь.
Самая малая думка
Не пайшла сягоння ў школу -
У кіно ізноў паедзе...
Побач сметніца пад дрэвам
Рот разявіла -
            смяецца"
                Віктар Шніп


На аўтобусным прыпынку
Топчуцца на месцы думкі:
Думка думцы дулю кажа,
Думка думку сажай мажа.
Там маленькая мыслішка
Заблудзілася у кніжцы.
Мысль пачэсвае за вухам,
А задума чэша бруха.
Памышленне аж згарае -
На гадзіннік паглядае.
Побач бегае натхненне -
Лушчыць смеццем ад насення.
Геніяльная ідэя,
Мусіць цопнулася з дуба -
І пытаецца: "Ну, дзе я?", -
Не іначай - з будуна.
- На аўтобусным прыпынку,
Дзе таўкуцца ў Шліпе думкі, -
Кажа сметніца пад дрэвам.
Рот разявіла -
              смяецца.

Узята тут: http://stihi.ru/avtor/anaver