Бярозавая каша. Анатоль Астрэйка

Анатоль Кудласевич
"Чаму у нас паэтаў, як бяроз,
Чаму у нас бяроз, нібы паэтаў?"
                Анатоль Астрэйка

Купляла маці фрэнчык навырост,
Як цесным стаў, - тады спытаўся:
"Чаму у нас паэтаў, як бяроз?" -
І без адказу я застаўся.
А думкі прасвідроўваюць башка,
Бярозавую кашу заварыў я:
Смяюцца дрэвы з гэтага радка,
І кажуць, лепш не гаварыў бы!
Чаму ў цябе падлога, як пасцель?
Чаму ў цябе пасцель, нібы падлога? -
Пісаць цвярозым трэба найчасце,
А калі п'яным - дык не надта многа.
І ўчора мне адзін чыноўны друг
Так вырашыў праблему гэту:
Шмат пішуць вершаў, шмат здаюць у друк -
Таму у нас бяроз, нібы паэтаў...


Узята тут: http://stihi.ru/avtor/anaver