Калыханка вядзьмаркi

Красная Луна
Спі, каханы, спі, чароўны,
Хай у небе месяц поўны
Ззяе толькі для цябе,
Асвяціць твой твар у сне.
Спі, каханы.

Спі, каханы сном глыбокім,
Каб не чуў ты мае крокі,
Каб не ведаў, што прыйшла,
Што сягодня тут была.
Спі, каханы.

Спі, каханы, я толькі побач сяду
Пагляджу ў поўнач нашу.
Пяшчотна дакрануся да тваёй шчаки
I закрадуцца зоркі табе ў валасы.
Спі, каханы.

Спі, каханы, спі, ласкавы, спі…
Хай гараць у сэрцы тваім агні.
Пацалункам закрану цябе
І павольна знікну ў акне.
Спі, каханы…

02.01.2011