Бавяць натхненне абшары планеты...

Евгений Пешко
Бавяць натхненне абшары планеты,
Дзіву даешся, адкуль усе прыйшло?
Гэтку ж прастору, ніколі не згледзіш,
А хтосьці ж адкрыў, збудаваў, абыйшоў!

Хтосьці быў першым, а хтосьці наступным,
Аднак, паасобку ішлі па зямлі,
Думкі і погляды, суды і суддзі,
Заклікі праўды і гукі вайны.

Цікаўнасць рух задавала наперад,
А прага багацця ступала пазней,
Потым гарэлі  чырванню рэкі,
Рэзалі вочы аскепкі надзей.

За першым і светлым натхненнем,
Па следу, са спрытам змяі,
Крадуцца і нішчаць чыюсьці далечу,
Цмокі і каты, святыя мужы.