Смутак

Екатерина Дорогонько
Калі  паміраць прыйдзе час,
Ці будзем мы ці не будзем…

Каму ж памаліцца за нас,
Каб Там хоць жылі, як людзі ?

           *    *   *
Мёртвы горад чакае сустрэчы.
Ад дажджу брудна – шэры  і мокры.

Паглядаючы ў цёмныя вокны,
Адзінокі бадзяецца вечар.

          *   *   *
На вуліцы завея. Снег
І дрэвы, быццам пазаснулі ў трансе.

Забыўшыся на меладычнасць вальса,
Самотны вечар туліцца да стрэх.