ТАБЕ...

Екатерина Дорогонько
 
Я клічу цябе.
Маўчанне.
Ты не ведаеш
Хто я і дзе.
Сонца зноў нараджае
Світанне,
Адбіткам
Ў ружовай вадзе.

Туманы разганяюць
Зоркі.
Прамень сонца
Над лесам дрыжыць.
Пах мядовай травы-
Ён горкі.
Ў развітальнай глухой цішы.

Сонца зноў нараджае
Світанне
Адбіткам
Ў ружовай вадзе.

Ты не ведаеш
Хто я і дзе.
Я не клічу цябе.
Маўчанне.