Гаман це лясы дубровы...

Евгений Пешко
Гаманіце лясы і дубровы,
Гаманіце, і шліце паклон,
Да прытульку, да дому, да долу,
Перадайце, усім, продкаў закон!

Абуджайся заспанае рэха,
Паўставай, і ідзі заклікаць,
Галасістаю птушкаю з неба,
Людскі род заклікай паўставаць!

На вайну, хай ідзе векавую,
Кожны брат і сястра, на мяжу…
На мяжу, ад крыві ўжо святую -
Бараніць, Баларусь, хай ідуць!

Стойце ж мужна, сыны беларусі,
Каб не ўмерла святая зямля,
Пад нагамі чужынцаў задушана,
Малітвай, ці плачам не засталася яна!
 
У вачах успаміны аб болю,
Хай гараць у сэрцы крывёю
За сям’ю, за матуліна слова,
Будзем біцца, бараніць кожны дом, кожны лог!

Калі дух беларускі свабоды,
Аб’яднае народ у сям’ю,
Не загіне! а ні слова з той мовы,
Якою маўляў спакон беларус.