СУМ

Анна Атрощенко
Даўненька ў вёсцы я была...
Не смакавала сырадою,
Забыла спевы жаўрука,
Як ён вітаецца з расою.

Не бегаю ўжо басанож,
Сляды дзяцінства - не шукаю...
Калі ж напомніць нешта дождж,
Слязінкай вершы высякаю...

 * * *
Кожны -памяццю багаты,
А што будзе - непазбежна!
Азірніся: чмель бухматы
Ўецца над чаромхай снежнай.

Каля грэбелькі, на улоннях,
Зачаруе спеў птушыны...
Мне так добра тут сягоння,
Я прылягу ў канюшыну.

І пад небам бірузовым
Я забуду слёзы, стому...
Свет здаецца мне тут  новым,
Бо прыехала дадому.

А на поплаве пузатым
Уздыхну на поўны грудзі,
Непаўторны водар мяты
Мяне жывіць сёння, людзі!