У душы маёй - Хрыстос

Юлия Филончук
Тваёй любоую, Божа вечны,
Трымаемся мы на зямлi,
Тваёю сiлаю  спрадвечнай
Жывуць усе людзi праз вякi.

Цяплом Тваёй, Хрыстос, душы
Мы кожны дзень i час сагрэты,
Прадоужы лiтасць на зямлi,
Да нас блiжэй будзь, Божа вечны.

Цаною смерцi, мой Iсус,
Мы маем вечнае збауленне,
Ты зняу з нас грэшны гэты груз,
Прымi ад нас ты пакланенне.

Сцвярджэнне вечнага  жыцця
Мы бачым у Гасподнiм слове,
I радасць нашага быцця
У Табе, наш Усемагутны Божа.

У душы маей цяпер святло
Гарыць як свечка на свiтаннi,
У душы маёй заужды Хрыстос
Як аганёк той на змярканнi.
       28.08.2010