Сiльфiдны аргазм

Анатоль Кудласевич
"Мае пачуцці, зрэшты, як і Вашы,
Ніба каменні ў крушні: цяжка ім.
Скажыце ж мне, о мілая Наташа:
Вы мне даруеце мяне ў маім былым?

Вы мне прабачце мільён маіх жаданняў.
Не вамі выкліканых некалісь даўно?
Вы мне дазволіце пабыць у вас да рання?
Я сільфам ціха сяду на акно.

А з першым промнем я растану раптам
Ці спалатнею ў сонечным святле,
І галаву пастаўлю грому-кату,
І, безгаловы, скончу на крыле.

             (Славамір Адамовіч)

Ці ж вы не чулі, мілая Наташа,
Што сэрца ў крушні - цяжка мне!
Ад сэрца засталася толькі каша,
Я ж Сільфам прыакніўся на акне.

Прабачце мне, каханая Сільфіда,
Што моллю пратырчаўшы да відна,
Злавіў башкой маланку-дзіду -
І голаў паляцела ад акна.

Мне з шыбіны сіфоніў служка-вецер,
А на падлозе палатнела галава.
Сільфідачка, ты галаву са смеццем
Не выкінь заўтра! То ж мая...

Мне сорамна, што я не быў мужчынам.
Дарама чакала ў сонечным святле:
Да шкла прыціснуўся я шчыльна
І, безгаловы, скончыў на крыле.