Пьянкое

Анатоль Кудласевич
                "Гулі наіўнасці чмялі.
                Пяшчотай поўніліся соты.
                Мы кубак радасці пілі
                За дыялектыку маркоты.
                Рагор Барадулін

Гулі наіўнасці чмялі,
Шумелі здрадлівасці шрэшні,
Мурашкі хібу паднялі -
Занасякомілі ўсе вершы.

Самоты восы з'елі туфлі,
Мы не глядзелі, - налілі,
І ўсё пілі за куфлям куфлю
Камарык радасці пілі.

Наўкола нас гудзелі мошкі,
І мы гудзелі, каб напіцца.
І, сербануўшы сябар трошкі,
Сказаў: "Не радасць п'ём - макрыцы!"