дрыгва сапiенс

Дина Мележ
песнi мае багна
вочы мае багна
серца мае багна
неба мае багна

я дрыгва сапiенс.
я амаль штo салярыс.
толькi бруднейшы
толькi тутэйшы.

я пяю багна
я кахаю як багна
я цалую як багна

*
лось iсус
бяжыць праз мяне.
лёкки
паветраны.

*

не пакідаючы сьледу