Каб было у цябе шчасця багата...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Каб было ў цябе шчасця багата
І не скрыбліся кошкі ў душы,
Карані свае – маці і тату –
Нібы вока свае, беражы.

Атуляй іх любоўю, пяшчотай,
Аблягчай ім штодзённа жыццё,
І шануй іх, і памятай, што ты
Абавязаны родным за ўсё:

За твае ў гэтым свеце з’яўленне,
Немаўляцтва, дзяцінства без хмар,
За юнацтва, пару станаўлення…
О, няспыннасць бацькоўскіх ахвяр!

За ўтрыманне жыццёвага ладу –
Каб дзіцяці жылося лягчэй…
За падтрымку ва ўсім,  і парады,
І надзейнасць іх рук і плячэй…

Кім без іх, дарагіх, мы былі бы?
Без бацькоў, мабыдзь, свет бы зачах!
Нібы хлеба надзённага скібы
Іх усмешкі і сонца ў вачах.

Як сцвярджаюць і Богі, і людзі, -
Шанаваннем бацькоў ахіні  -
І цябе на зямлі добра будзе,
І твае да падоўжацца дні…

Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай  www.lightynna.ru